Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.04.2021

Ірына Губарава прызначаная начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама

    Ірына Францаўна Губарава прызначаная начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
   Ірына Францаўна нарадзілася 13 жніўня 1981 года ў горадзе Ашмяны. У 2000 годзе скончыла Ашмянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы тэхнікум, у 2005-Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Працавала бухгалтарам калгаса імя Л. Г. Кляцкова, намеснікам галоўнага бухгалтара па пазабюджэтнай дзейнасці Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа, галоўным бухгалтарам установы, затым — у аддзеле бухгалтарскага ўліку і кантролю Ашмянскай мытні, Ашмянскім РУП ЖКГ. З 2017 года і па цяперашні час працавала намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама.