У Мастах завяршыліся спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак 2007-2009 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.
Каманда дзяўчынак Ашмянскага раёна стала пераможцам. Юныя ашмянскія валейбалісткі заваявалі пуцёўку на ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія адбудуцца ў красавіку на Гродзеншчыне.
Ашмянская каманда ў складзе: Аліна Бразоўская, Аляксандра Піпія ,Вікторыя Раманоўская, Валерыя Пяткевіч, Кацярына Мароз, Кіра Цяляк, Лізавета Малышка, Алеся Кардзіс.