Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.08.2021

Каманда Ашмянскага раёна заняла другое месца на абласным турзлёце

   На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны маладзёжны турыстычны злёт, прысвечаны Году народнага адзінства. Удзельнікамі турзлёту сталі каля чатырохсот дзяўчат і хлопцаў з розных куткоў рэгіёну, якія ўвайшлі ў склад каманд, сфармаваных тэрытарыяльнымі камітэтамі ГА «БРСМ» з ліку студэнцкай і працоўнай моладзі.
   На працягу трох дзён яны спаборнічалі ў інтэлектуальных, творчых і спартыўных конкурсах, прымалі ўдзел у адкрытым дыялогу " Беларусь. Моладзь. Адзінства».
   Наш раён прадстаўляла каманда Ашмянскага сыраробнага завода. У конкурсе капітанаў "баі гімнастычнымі шарамі", інтэлектуальным турніры і спаборніцтвах па перацягванні каната прадстаўнікі Ашмяншчыны занялі першае месца. На трэцім радку яны размясціліся ў конкурсе «побыт турыста».
   У агульнакамандным заліку нашы землякі занялі ганаровае другое месца. Пераможцам абласнога турзлёту стала каманда Дзятлаўскага раёна, а на трэцім месцы размясцілася каманда Лідскага раёна.