Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.05.2021

Канцэрт-ушанаванне ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў вайны і працы

    Напярэдадні Дня Перамогі ў раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт-ушанаванне ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў вайны і працы. Усе прысутныя змаглі бліжэй пазнаёміцца з калектывам, яго гісторыяй і ўдзельнікамі, а таксама атрымаць асалоду ад яго творчасці - хор ветэранаў падарыў гледачам паўнавартасную канцэртную праграму. У сваю чаргу кіраўніцтва раёна не засталося ўбаку-адказны сакратар Савета ветэранаў Ашмянскага райвыканкама Галіна Яшына ўручыла ўдзельнікам калектыву падарункавыя сертыфікаты, а супрацоўнікі Цэнтра культуры паднеслі на памяць фатаграфіі. Прыемным падарункам для прысутных сталі творчыя нумары ў выкананні Таццяны Казак і Валянціны Горыд.