Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.06.2021

Карына Несцерава з Ашмянаў-двухразовая пераможца першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы

   Карына Несцерава з Ашмянаў-двухразовая пераможца першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы
   У Брэсце прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. Наша зямлячка Карына Несцерава заваявала два "золата", стаўшы двухразовай пераможцай першынства краіны.
   "Вікторыю" Карына святкавала на дыстанцыі 100 метраў і ў эстафеце 4х100. На дыстанцыі 200 метраў да фінішу Ашмянская спартсменка прыйшла другой.
Рэспубліканскі спаборніцкі сезон працягваецца, а спартсмены юніёрскага ўзросту рухаюцца да галоўнага старту — чэмпіянату Еўропы і свету.
  Віншуем Карыну і яе трэнера Сяргея Юшкоўскага з перамогай!