У горадзе і населеных пунктах раёна напярэдадні рэспубліканскага суботніка актывізавалася работа па навядзенні парадку.
Зразумела, хтосьці працуе па плане-камунальнікі абразаюць дрэвы і падмятаюць вуліцы, займаюцца добраўпарадкаваннем, дарожнікі праводзяць ямачны рамонт і наносяць новую дарожную разметку. Не чакаючы афіцыйнага суботніка, ініцыятыўна працуюць і ў іншых установах і арганізацыях, чысцячы і ўпрыгожваючы прылеглую тэрыторыю: абразаюць кусты, высаджваюць кветкі, беляць дрэвы, фарбуюць бардзюры. На вачах вуліцы і двары зменьваюцца. Так трымаць, землякі!