Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.11.2022

На Ашмяншчыне заканчваецца абмеркаванне праектаў законаў "Аб Усебеларускім народным сходзе" і "Аб змяненні выбарчага кодэкса"

У актавай зале ўстановы адукацыі "Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" для абмеркавання праектаў законаў сабраліся навучэнцы, адміністрацыя і працоўны калектыў. На асноўных аспектах новых законапраектаў спынілася выкладчыца Грамадазнаўства Жанна Андрушкевіч, патлумачыўшы, што на прававым форуме Беларусі ідзе грамадскае абмеркаванне новых прававых актаў, і свае прапановы ў іх можа ўнесці любы грамадзянін краіны. Новыя законы распрацаваны з мэтай прывядзення нормаў заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Кропкава на некаторых пунктах праекта закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" спыніўся дырэктар установы, дэпутат Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Віктар Вайшнаровіч, зрабіўшы акцэнт на тым, што галоўная мэта прымянення норм права — садзейнічанне ў рэалізацыі суб'ектыўных правоў і юрыдычных абавязкаў, а таксама ажыццяўленне кантролю з боку дзяржавы ў асобе яго спецыяльных органаў за законнасцю пры рэалізацыі прадпісанняў прававых нормаў.