Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: будаўніцтва і праца камунальнікаў у летні перыяд

Жыві з камфортам!

   Ашмянцы маюць магчымасць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам удзелу ў долевым будаўніцтве-штогод горад прырастае шматкватэрнымі дамамі.
   Як распавёў дырэктар камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ашмянскага раёна" Станіслаў Хілінскі, у цяперашні час у райцэнтры ўзводзяцца два дамы па вуліцы Барунскай. У планах на будучую пяцігодку, акрамя традыцыйных, будаўніцтва энэргадомаў.
   Нараўне з узвядзеннем новых аб'ектаў, у раёне, хай і не такімі высокімі тэмпамі, як хацелася б жыхарам старой забудовы, вядзецца капітальны рамонт дамоў. Да прыкладу, цяпер Упраўленне капітальнага будаўніцтва выступае заказчыкам па такіх аб'ектах, як Д. 6 па вуліцы Чырвонаармейскай і д. 24 па вуліцы Будаўнікоў. Праходзяць экспертызу яшчэ некалькі праектаў.
   Станіслаў Хілінскі далажыў таксама аб ходзе будаўніцтва размеркавальных сетак, шэрагу аб'ектаў, якія знаходзяцца ў праектаванні, а таксама пазначыў пачатак будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Улічваючы значнасць дадзенага аб'екта для горада, старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даручыў трымаць на пастаянным кантролі ход будаўніцтва, арганізаваўшы рэгулярную працу штаба.
   Сярод важных для ашмянцаў аб'ектаў, якія павінны з'явіцца сёлета, кіраўнік раёна назваў футбольную пляцоўку ў мікрараёне па вуліцы Барунскай і плошча Дзяржаўнага флага, якая стане падарункам да юбілею горада і года народнага адзінства.

На кантролі

   Пытанні навядзення парадку застаюцца на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. З улікам працы, праведзенай у гэтым кірунку ў апошні вясновы месяц, Уладзіслаў Гершгорын даручыў скарэктаваць планы працы камунальнікаў на летні перыяд. У цэнтры ўвагі-пакос расліннасці, утрыманне гарадскіх вуліц, прыпыначных пунктаў, парадак на дваровых тэрыторыях.
   Летнія канікулы для дзяцей-пачатак інтэнсіўнай працы дарослых па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Кіраўнік раёна звярнуў увагу, што пара прымацца за працу, даручыўшы ў бліжэйшы час правесці бягучы рамонт даху ў яслях-садзе №4 і яслях-садзе №5.

Ашмянскі Веснік