Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.07.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, сацыяльнае жыллё для дзяцей-сірот і пытанні капітальнага рамонту жылфонду

Ложак - не месца для курэння

   За мінулы тыдзень на тэрыторыі Ашмянскага раёна адбылося тры пажары. Дзякуючы выратавальнікам, на шчасце, абышлося без ахвяр.
   Паводле інфармацыі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Горбача, у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні знішчаны жылы дом на станцыі Ашмяны. Гаспадар дома схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі, а таму прадухіліць няшчасце не змагла і назіральная камісія, якая абследавала домаўладанне.
   Яшчэ адзін пажар адбыўся ў мураванай Ашмянцы, дзе таксама згарэў дом. З чэрвеня 2019 года ў ім ніхто не пражываў, уласнікі наведваліся толькі зрэдку. Дарэчы, пасля чарговага візіту і здарыўся пажар.
   Лёгкім спалохам адкараскаўся сын гаспадыні кватэры ў доме па вуліцы Чырвонаармейскай. З задымленага памяшкання яго вынеслі своечасова падаспелі выратавальнікі. Па заключэнні медыцынскай брыгады шпіталізацыя мужчыну не спатрэбілася. Між тым пасцельныя прыналежнасці, ложак, маёмасць у памяшканні пашкоджаныя ў выніку пажару. Сярод асноўных версій узгарання-неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Сацыяльныя метры-строга па прызначэнні

   На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у нашым раёне-841 чалавек, у тым ліку 115 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Пры гэтым, як адзначыў начальнік упраўлення архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Яўген Гаўрыс, 65 з іх споўнілася 18 гадоў. Яўген Уладзіміравіч падрабязна спыніўся на парадку задавальнення жыллёвых правоў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
   Для дадзенай катэгорыі грамадзян заканадаўствам прадугледжана выдзяленне сацыяльнага жылля. У 2020 годзе прадастаўлена 4 аднапакаёвыя сацыяльныя кватэры, у 2021-3. Акрамя гэтага, існуе браніраванне жылых памяшканняў у інтэрнатах, што, няхай і часова, але дазваляе вырашыць жыллёвую праблему.
   Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік раёна Уладзіслаў Гершгорын, важна ажыццяўляць кантроль за мэтавым выкарыстаннем жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, прадастаўленых дзяржавай. Паводле інфармацыі Яўгена Гаўрыса, рабочай групай абследавана 16 кватэр з 38, выдзеленых дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Парушэнняў падчас маніторынгу, які будзе працягнуты, пакуль не выяўлена.

А калі не плаціць, адключаць ваду

   Хто і чаму не плаціць за камунальныя паслугі? Які памер пратэрмінаванай запазычанасці? І як ўздзейнічаць на нядбайных спажыўцоў? Адказы на гэтыя пытанні шукалі зацікаўленыя службы падчас аператыўнай нарады.
   Паводле звестак на 1 ліпеня, пратэрмінаваная запазычанасць індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб паменшылася, а вось насельніцтва, хоць і нязначна – на 0,88 тысячы, — але вырасла. Адчувальныя замінкі з аплатай узнікаюць па 805 асабовых рахунках. Прычым адна з мер уздзеяння, якімі нададзена РУП ЖКГ, дзейнічае безадмоўна — атрымаўшы апавяшчэнне аб маючым адбыцца адключэнні ад халоднага водазабеспячэння за нявыплату, гора-спажыўцы часцей за ўсё спяшаюцца разлічыцца з абавязкамі.

На кантролі

   На аператыўнай нарадзе з удзелам старшыні райвыканкама абмяркоўваліся таксама пытанні капітальнага рамонту жылфонду, збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, уборкі пад'ездаў шматкватэрных дамоў, навядзення парадку на зямлі, маніторынгу гандлёвых аб'ектаў, у якіх выяўлены шэраг парушэнняў: ад адсутнасці цэннікаў да невыканання санітарных нормаў.
   Парушэнне санітарна-гігіенічных патрабаванняў і элементарнага парадку выяўлена і падчас маніторынгу пад'ездаў шматкватэрных дамоў, жыхары якіх адмовіліся ад паслуг ЖКГ. З 55 правераных санітарнай службай раёна пад'ездаў асабліва непахвальна ў гэтых адносінах выглядае дом па вуліцы кааператыўнай, 4а. пры выяўленні бязладзіцы жыллёва-камунальная гаспадарка, згодна з заканадаўствам, мае права зрабіць уборку без згоды жыхароў і выставіць рахунак за працу ў жыроўкі. Так што, як кажуць, узяўся за гуж – не кажы, што не дюж.