Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.05.2021

На свяце ў Ашмянах працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы-продажы і майстар-класы

   У Дзень Перамогі ашмянцаў чакала цікавая і насычаная праграма. Пасля ўрачыстай часткі свята «Нам 41-ы не забыць, нам 45-ы вечна славіць» жыхарам раёна і гасцям былі прапанаваны канцэрты. Паралельна праходзіў пленэр "Малюем гісторыю разам", у якім узялі ўдзел юныя мастакі Ашмянскай і Гальшанскай дзіцячых школ мастацтваў. Перад тым, як хлопцы адправіліся на збор эцюднага матэрыялу, дырэктар Ашмянскай школы мастацтваў, старшыня першаснай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі РГА "Белая Русь" Жанна Мажэйка павіншавала іх са святам і ўручыла сувеніры ад грамадскага аб'яднання.

   Больш падрабязна чытайце на сайце газеты "Ашмянскі Веснік"