Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.12.2022

 Начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацюшэнка правёў прамую лінію ў Ашмянах

Начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацюшэнка правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Ашмянах.

На прамую лінію звярнулася жыхарка аграгарадка Крэйванцы з просьбай растлумачыць парадак аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. Жанчына патлумачыла, што яе дачка пражывае ў інтэрнаце ў Астраўцы, у так званай «маласямейцы». А паколькі заселена толькі тры кватэры з чатырох, жыхарам даводзіцца аплачваць за ацяпленне ў пустуючай кватэры. Наколькі правамерны арэндадаўца, які спаганяе з жыхароў гэтыя выдаткі, трэба будзе разабрацца па законе. Гэта галоўны крытэр, упэўнены Андрэй Мацюшэнка, у вырашэнні любых пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне.

На прыёме грамадзян прысутнічаў намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэй Клышэўскі, з якім начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю абмеркаваў пытанні жыллёвага будаўніцтва, эканомікі, цэнаўтварэння — словам розных аспектаў развіцця рэгіёна.