Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.12.2021

Намеснік дырэктара Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў-прызёр абласнога фотаконкурсу

   Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Печкур стала прызёрам абласнога фотаконкурсу.
   Фотаконкурс "Гродзеншчына – наш агульны дом", арганізаваны абласным аб'яднаннем прафсаюзаў, праходзіў у два этапы: спачатку на раённым узроўні, а затым - на абласным. Пераможцаў выбіралі ў намінацыях "я люблю цябе, Беларусь», «Спорт – гэта жыццё», "я ганаруся сваёй прафесіяй". Таксама праходзіла галасаванне гледачоў за лепшае фота: кожны жадаючы мог прагаласаваць на сайце Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў за ўпадабаныя здымкі.
   У намінацыі "я ганаруся сваёй прафесіяй" трэцяе месца заняла фотаработа Таццяны Печкур, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Фота зроблена на адкрытым уроку настаўніка па класе скрыпкі Таццяны Віктараўны Чэрскай, якая ўмела спалучае любімую працу з сур'ёзнай грамадскай нагрузкай – узначальвае Ашмянскі райкам прафсаюза работнікаў, культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Ашмянскі Веснік