Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.03.2023

Нараджэнне маленькіх ашмянак зарэгістравалі ў Дзень Канстытуцыі

З'яўленне ў сям'і дзіцяці - заўсёды радаснае, хвалюючае і самае важнае падзея. Гэта непараўнальнае шчасце для таты і мамы, для родных і блізкіх. А для дзяржавы з'яўленне новага грамадзяніна-факт знамянальны.

У адно з галоўных дзяржаўных святаў краіны - Дзень Канстытуцыі ў аддзеле ЗАГС Ашмянскага райвыканкама павіншавалі з папаўненнем дзве сям'і. Менавіта ў гэты дзень Ашмянцы вырашылі зарэгістраваць нараджэнне сваіх дзяцей.

У сям'і Юрыя і Вікторыі Міхневіч нарадзілася трэцяя дачка – Васіліса. Дарэчы, з нараджэннем доўгачаканай дзяўчынкі сям'я Міхневіч набыла статус шматдзетнай. А ў сям'і Андрэя і Ілоны Навіцкіх нарадзілася другая дачка-Карына.

Віншуючы шчаслівых бацькоў з важнай у іх сямейным жыцці падзеяй, начальнік аддзела ЗАГС Іна Пад'ельская адзначыла, што Канстытуцыя з'яўляецца гарантыяй светлай будучыні і стабільнасці ў грамадстве. Згодна з Асноўным Законам нашай дзяржавы, на бацьках ляжыць абавязак выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўе, развіцці і навучанні.

Работнікі загса пажадалі сем'ям жыць у гармоніі і дастатку, а малышам – здароўя, дабра і міру і ўручылі бацькам разам са сведчаннем аб нараджэнні дзяцей.