У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2023", у якім разам з прадстаўнікамі ўсіх раёнаў Прынёмання прыняла ўдзел настаўнік хіміі гімназіі №1 нашага горада Вольга Вінцкоўская.
Вольга Мікалаеўна стала лаўрэатам абласнога этапу ў намінацыі "Хімія, біялогія" і заняла ў выніку другое месца. За выніковы ўдзел у конкурсе прафмайстэрства педагагічных работнікаў яна ўзнагароджана дыпломам і Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.