Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.01.2023

Настаўніка года выбяруць у Ашмянах

Раённы этап конкурсу "Настаўнік года" стартаваў у Ашмянскім раёне. 11 педагогаў пазмагаюцца за званне лепшага ў сваёй справе.

Падчас першага, завочнага, тура ацэньваліся распрацоўкі ўрокаў, самапрадстаўленне і прадстаўленне педагагічнага вопыту. Вочны тур, які стартаваў на гэтым тыдні, дасць магчымасць кожнаму ўдзельніку прадэманстраваць сваё педагагічнае майстэрства-адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах наведвае спецыяльная камісія.

Наперадзе адказны этап - фінал, пасля якога стане зразумела, хто прадставіць Ашмянскі раён на абласным этапе конкурсу.