Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.01.2022

"Новая Канстытуцыя стане асновай дзяржаўнасці і вызначыць сучаснасць і будучыню нашай краіны". Жанна Мажэйка

   Жанна Мажэйка, дырэктар Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, дэпутат Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў:

   - Ва ўсёй краіне працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прыярытэтам сацыяльнай палітыкі Беларусі застаецца абарона інтарэсаў простых грамадзян і падтрымка людзей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Асаблівая ўвага надаецца выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, падтрымцы дзяцей і моладзі, клопату аб пажылых людзях і інвалідах, захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

   Важна, што свае прапановы па змене асноўнага Закона краіны можа ўнесці кожны беларус. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі застаюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

   Без сумневу, многія жыхары нашага раёна прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме і зробяць правільны выбар у вырашэнні найважнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця Беларусі. Новая Канстытуцыя стане асновай дзяржаўнасці і вызначыць сучаснасць і будучыню нашай краіны.