Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.12.2021

Новы спецыяльны аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі папоўніў аўтапарк Ашмянскай ЦРБ

   Аўтамабіль маркі "Газэль Next" закуплены за сродкі раённага бюджэту, яго кошт-96 тысяч 300 рублёў.
   Нагадаем, за два гады гэта ўжо другая новая "хуткая дапамога" - летась добрай дапамогай у працы медыкаў стаў паўнапрывадны Ford Transit.
   Атрыманая на днях "Газэль Next" мае прасторны салон з палепшаным інтэр'ерам і асвятленнем, у ім устаноўлены абагравальнікі, якія працуюць аўтаномна на дызельным паліве, як і сам аўтамабіль, а таксама сістэма кандыцыянавання салона. Таму і зімой, і летам персаналу і пацыентам будзе камфортна.
   «Хуткая дапамога» аснашчана ўсім неабходным абсталяваннем. У аўтамабілі ёсць магчымасці для працяглай падачы кіслароду пацыенту, разеткі для падлучэння абсталявання, сучасныя Насілкі для перавозкі пацыентаў, складное крэсла, пнеўматычныя шыны для імабілізацыі пераломаў у дарослых і дзяцей.
   Медыцынскай установе такі транспартны сродак прыйшлося вельмі дарэчы.Як распавяла галоўная лекарка Ашмянскай ЦРБ Інга Буткевіч, цяпер абноўлены аўтапарк раённай лякарні налічвае тры аўтамабілі 2018, 2020 і 2021 года, а таксама рэзервовае аўто, якое можна задзейнічаць у выпадку неабходнасці.
    Перавагі новага аўтамабіля "Газэль Next" паспелі ацаніць фельчары выязной брыгады Кацярына Сташкевіч і Алена Станкевіч, а таксама кіроўца Мар'ян Лукша.
   Новы сучасны аўтамабіль, якія папоўніў аўтапарк медыцынскага ўстановы, дазволіць павысіць якасць і аператыўнасць аказання хуткай медыцынскай дапамогі жыхарам раёна.

Ашмянскі Веснік