Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.08.2021

Прафсаюзы-дзецям. Як праходзіць акцыя ў Ашмянскім раёне

   Сабраць дзіця ў школу-выдатковае для бацькоў мерапрыемства, асабліва, калі падрыхтаваць да пачатку навучальнага года неабходна не аднаго, а некалькіх дзяцей.
   Праведзены на мінулым тыдні Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі маніторынг цэн на асартымент школьных тавараў паказаў, што па цэлым шэрагу пазіцый кошт школьнай экіпіроўкі вырас.
   - Прафсаюзы занепакоеныя такой сітуацыяй — - адзначае старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч. - Разам з тым, мы заўсёды гатовыя падтрымаць і аказаць неабходную дапамогу нашым работнікам. У кожнай прафсаюзнай арганізацыі створаны і працягваюць працаваць «касы ўзаемадапамогі». Звярнуцца ў сваю прафсаюзную арганізацыю можа кожны работнік – член прафсаюза, у тым ліку і па пытанні аказання дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да пачатку навучальнага года.
   Прафсаюзны лідар раёна падкрэсліў, што першасныя арганізацыі заўсёды актыўна прымаюць удзел у акцыі «Прафсаюзы – дзецям», якая дзейнічае з 2002 года. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем'ям, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
   У многіх калектыўных дагаворах прадпрыемстваў і арганізацый закладзены нормы па аказанні матэрыяльнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў.
   - Аб выніках акцыі казаць пакуль яшчэ рана-праца ў гэтым кірунку ў самым разгары — - заўважыў Юрый Карповіч. - У якасці прыкладу хачу прывесці першасную прафсаюзную арганізацыю ТЦСАН Ашмянскага раёна, дзе на гэтыя мэты пайшло больш за 478 рублёў. Тры шматдзетныя сем'і атрымалі падтрымку ў суме 464 рублёў ад Ашмянскага філіяла вузла паштовай сувязі. З прафсаюза на падрыхтоўку дзяцей да школы тром шматдзетным сем'ям было выдзелена па 90 рублёў. Не пакінулі без увагі паштавікі і бацькоў першаклашак. Згодна з Палажэннем аднаразовая матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей да пачатку навучальнага года аказваецца шматдзетным, адзінокім маці ў памеры базавай велічыні ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Дапамога ў памеры дзвюх базавых велічынь атрымала шматдзетная сям'я, бацькі якой працуюць у разлікова-касавым цэнтры ААТ «Аграпрамбанк", а дзіцяці-першакласніку ад банка падораны школьныя прыналежнасці. Штогод дапамога ад наймальніка і ад прафсаюза аказваецца ў ААТ "Радыётэхніка". Першачарговая ўвага надаецца на заводзе сем'ям, дзеці якіх ідуць у першы клас, шматдзетным бацькам, маці, якія выхоўваюць дзяцей адны. За прадпрыемствам замацавана прыёмная сям'я, якая таксама атрымлівае падтрымку. І такіх прыкладаў у нас шмат, нягледзячы на тое, што канчатковы вынік вялікай працы будзе падведзены ў верасні.

Ашмянскі Веснік