Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.09.2021

Работнікі РАНС сустрэліся з калектывам ашмянскіх электрычных сетак

   У рамках рэспубліканскай акцыі "адзіны дзень бяспекі" намеснік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Балзан сустрэўся з працоўным калектывам ашмянскіх электрычных сетак.
   Работнікам прадпрыемства была даведзеная інфармацыя аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на тэрыторыі вобласці, а таксама аб пажарах, якія адбыліся ў Ашмянскім раёне. У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні бяспекі людзей у побыце і на працоўным месцы, небяспекі дзіцячай свавольствы з агнём. Дзмітрый Станіслававіч распавёў аб захаванні правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама паказаў, як правільна карыстацца вогнетушыцелем. Супрацоўнік РАНС нагадаў, што на дадзены момант аўтаномны пажарны апавяшчальнік з'яўляецца неабходным элементам бяспекі ў кожным доме. Важным складнікам бяспекі з'яўляецца наяўнасць і ўменне карыстацца дадаткам для мабільнага тэлефона "МНС Беларусі: дапамога побач". Энергетыкі атрымалі адказ на пытанне, як скарыстацца наяўнай у дадатку інфармацыяй.
   У канцы свайго выступу Зміцер Болзан раздаў работнікам наглядна-выяўленчую прадукцыю і навучальныя памяткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.