Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.04.2021

Раённае аб'яднанне прафсаюзаў заняло другое месца ў абласным конкурсе

   Гродзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў падведзены вынікі конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый у сродках масавай інфармацыі, на сайтах і ў сацыяльных сетках. У ліку пераможцаў-Ашмянскае раённае аб'яднанне.
   Вынікі падводзіліся ў дзвюх намінацыях: сярод раённых аб'яднанняў і абласных галіновых арганізацый прафсаюзаў. Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся такія крытэрыі, як адлюстраванне працы прафсаюзных арганізацый на старонках рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ, напаўняльнасць і перыядычнасць абнаўлення інфармацыі на сайтах раённых аб'яднанняў і абласных галіновых арганізацый, актыўнасць у сацыяльных сетках.
   Сярод раённых аб'яднанняў у творчую барацьбу "ўвязаліся" 16 прэтэндэнтаў на перамогу. Ганаровае другое месца прысуджана Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Аліна САНЮК, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.