Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.01.2020

Рэспубліканская акцыя " Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак» праходзіць у Ашмянскім раёне

Рэспубліканская акцыя " Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак» не ў першы раз праводзіцца на Ашмяншчыне. Яна накіравана на прыцягненне маладых людзей да ўдзелу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон і прыбярэжных палос вадаёмаў, паркаў, аб'ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны.

Упершыню акцыя прайшла ў студзені. Зіма ў гэтым годзе выдалася без снегу і, на жаль, смецце, які жыхары горада пакідаюць на вуліцах, «не схаваўся» пад гурбамі. Таму ў рамках акцыі "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак«, арганізаванай райкамам ГА "БРСМ", на працягу двух дзён валанцёры СШ №1 ім. М. М. Гружэўскага з класным кіраўніком Аленай Аляксандравіч і прадстаўнікі Саюза моладзі займаліся уборкай гарадскога парку і прыбярэжнай тэрыторыі ракі Ашмянка.

Удзельнічаючы ў акцыі, хлопцы яшчэ раз нагадалі жыхарам горада простую ісціну-чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Вядома, што акцыя " Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак» працягнецца вясной.

Кацярына Рудзік.