Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.07.2022

Рэспубліканская акцыя «Збярэм дзяцей у школу» стартавала ў Ашмянскім раёне

Галоўная мэта акцыі - аказанне дапамогі на набыццё школьнага адзення і канцылярскіх прыладаў сем'ям, якія жывуць у нястачы. У першую чаргу, гэта шматдзетныя, малазабяспечаныя, няпоўныя сем'і, сем'і, дзе бацькі з'яўляюцца інвалідамі і пенсіянерамі, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Акрамя выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прафсаюзныя арганізацыі раёна акажуць дапамогу маючым патрэбу сем'ям у рамках акцыі "Прафсаюзы-дзецям". Па традыцыі да мерапрыемстваў па зборы і падрыхтоўцы дзяцей да школы падключыцца раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама арганізацыі і прадпрыемстваў раёна.