На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна прайшоў выязны семінар-нарада для дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў Гродзенскай вобласці.
У семінары прынялі ўдзел намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Наталля Станкевіч, намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Гарачава, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання ўпраўлення арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта Алена ліхач, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама Ірына Губарава. Гасцей сустракалі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна Лілія Неверкевіч, спецыялісты цэнтра, якія прэзентавалі працу па сваіх напрамках.
Удзельнікі семінара азнаёміліся з вопытам работы па арганізацыі паслугі «санаторый на даму» для грамадзян, якія пражываюць у доме сумеснага самастойнага пражывання; пабывалі ў аддзяленнях дзённага і кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
На нарадзе былі разгледжаны вынікі маніторынгу работы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання і вызначаны перспектывы развіцця ўстаноў на другое паўгоддзе 2023 года.