Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.07.2024

Шэсце працоўных калектываў і аўтапарад на Дні незалежнасці ў Ашмянах

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Ашмянах адбыліся аўтапарад» нам мір завешчана берагчы " і ўрачыстае шэсце ўстаноў і арганізацый раёна, якія сталі асновай яднання грамадзянскай супольнасці, сімвалам вечнай, агульнанацыянальнай падзякі пакаленню вызваліцеляў.

Узначалілі шэсце Дзяржаўныя герб і сцяг Беларусі — сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі.

Ашмяны-горад будаваных дамоў, зялёных паркаў, горад турыстычных і культурных адкрыццяў, горад яркіх спартыўных перамог. Гэта горад адкрытых, міралюбных, талерантных, тых, што любяць мір і спакой людзей. Гэта горад, у якім ўтульна і шчасліва жывецца дзецям. Яны горда прайшлі ў яркіх тэматычных калонах-гараджане віталі выхаванцаў дашкольных устаноў, шматдзетныя сем'і, навучэнцаў устаноў адукацыі, Школы свету.

Стабільна працуюць сёння ашмянскія прадпрыемствы. Іх прадукцыя з'яўляецца асновай патэнцыялу нашага раёна. Гэта дастойны ўклад у эканоміку нашай вялікай краіны, пра які з гонарам можна сказаць: «Зроблена ў Беларусі». Горда ішлі ў святочнай калоне перадавікі сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі прадпрыемстваў раёна.

Ва ўрачыстым шэсці прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты, калектывы РАНС, РАУС і іншых сілавых структур.

Асаблівае захапленне ва ўдзельнікаў свята выклікала ўпрыгожаная тэхніка.