Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.12.2021

Смаргонская пагранічная група інфармуе аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

   Смаргонская памежная група інфармуе, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 г. № 442 "аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў" аднаразова падаўжаецца тэрмін дзеяння наступных дакументаў:

— дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў пагранічнай паласе, ўнутраных водах Рэспублікі Беларусь у межах памежнай зоны і пагранічнай паласы;

— пропускі на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай зоне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь;

— пропускі на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай паласе.

   Калі тэрмін дзеяння вышэйпералічаных дакументаў скончыўся (мінае) з 11 лістапада 2021 года па 26 сакавіка 2022 года ўключна, то ён падаўжаецца на шэсць месяцаў.

   Патрабаванні ўказа № 442 не распаўсюджваюцца на выпадкі, калі пропуску канфіскаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Антон БАНДАРЭНКА, афіцыйны прадстаўнік Смаргонскай пагранічнай групы.