Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

Спартсменка з Ашмян стала прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь

   На мінулым тыдні ў Брэсце прайшло першынство Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў 2001-2002 г. н. свае сілы на бегавой дарожцы праверыла і наша зямлячка-выпускніца СШ №1, выхаванка лёгкаатлетычнага клуба Berunning Карына Несцерава.
   Нягледзячы на тое, што Карына першы год выступае ў юніёрскім узросце - яе суперніцы старэй на адзін год — - дзяўчына паказвае добрыя вынікі. Так, у фінальным забегу на дыстанцыі 100 метраў, які прайшоў у абласным спартыўным комплексе "Брэсцкі", Карына заняла трэцяе месца. Бронза, несумненна, выдатны зачын на летні бегавой сезон. Хай ён і далей прыносіць поспех!

"Ашмянскі Веснік"