Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.12.2021

Стартаваў раённы тур прававога турніру "Сіла Закона"

      13 снежня стартуе раённы тур першага рэспубліканскага прававога турніру "сіла Закона" для навучэнцаў 10-11 класаў школ раёна.
   Як распавялі ў райкаме БРСМ, новы інфармацыйна-адукацыйны праект для старшакласнікаў, ініцыятарамі правядзення якога выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі, накіраваны на павышэнне цікавасці школьнікаў да заканадаўства і тлумачэнне ў маладзёжным асяроддзі прававой культуры. Прававы праект дапаможа не толькі паглыбіць тэарэтычныя веды і практычныя ўменні, якія тычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх, але і актывізаваць тэматыку прававой асветы.
     Раённы этап аб'яднае школьнікаў Ашмяншчыны з 13 па 16 снежня. На працягу ўрока старшакласнікам трэба будзе адказаць на 37 тэставых заданняў па розных прававых тэматыках. Яго пераможцамі стануць Удзельнікі, якія за найменшы час правільна адкажуць на большую колькасць пытанняў.
     Дарэчы, пераможцы змогуць прадэманстраваць свае веды на абласным этапе турніру. Сярод тэм кожнага тура-дзяржаўны лад і ўлада, прававыя асновы дзяржавы, гісторыя права, адказнасць за правапарушэнні, моладзевая палітыка.  Тэставыя заданні для кожнага тура сфармаваныя па ўзроўні складанасці.
       Фінальны рэспубліканскі тур пройдзе 21 снежня.