Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.03.2023

"Стварэнне новай палітычнай партыі абгрунтавана часам". Юрый Карповіч

Юрый Карповіч, старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў:

- У Беларусі ідзе актыўная фаза падрыхтоўкі да ўстаноўчага з'езду партыі з працоўнай назвай «Белая Русь». Да гэтага знакавага для нашай краіны форуму мы павінны падысці з канструктыўнымі прапановамі, якія лягуць у аснову праграмы новага палітычнага фарміравання. Яго праект актыўна абмяркоўваецца ў працоўных калектывах Ашмяншчыны.
Стварэнне новай палітычнай партыі абгрунтавана і прадыктавана часам. Думаю, што менавіта 2020 год падштурхнуў наша грамадства да думкі аб яе стварэнні. Беларусь-сацыяльна арыентаваная дзяржава, таму інтарэсы насельніцтва прадстаўляюць многія рухі і інстытуты. У нас ёсць моцныя грамадскія аб'яднанні і арганізацыі, якія нацэлены на задавальненне патрэб грамадзян, прыцягненне іх да актыўнага жыцця. Адна з іх-Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Гэтыя сілы, калі пісьменна скаардынаваць іх працу, стануць непераможнымі.