Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.02.2022

Супрацоўнікі Ашмянскага РАУС дапамаглі гамяльчаніну вярнуць пакінутую ім сумку з грашыма

   Жыхар Гомеля па няўважлівасці забыўся сумку з вялікай сумай грошай і мабільны тэлефон у пункце мытнага афармлення "Каменны Лог", калі перасякаў беларуска-літоўскую мяжу.

   Падчас разбору супрацоўнікі Ашмянскага РАУС аператыўна стэлефанаваліся з жонкай мужчыны (яе нумар быў у кантактах тэлефона) і паведамілі, што згуба знаходзіцца ў іх – у цэласці і захаванасці. Прыехаўшы дадому, усхваляваны гамяльчук тут жа адправіўся назад.

   "Ганаруся нашай міліцыяй! - напісаў жыхар Гомеля ў кнізе заўваг і прапаноў Ашмянскага райаддзела. - Велізарная падзяка праваахоўнікам за аказаную дапамогу і бездакорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў!»

Ашмянскі Веснік