Бел
Сустракаючыся 17 ліпеня з грамадскасцю г. Ашмяны, Андрэй Барбашынскі-давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі-акцэнтаваў увагу на пытаннях эканамічнага развіцця краіны, аховы здароўя і спорту, падтрымкі дзяцей і моладзі.
- У нашай краіне Прэзідэнт і ўся вертыкаль дзяржаўнай улады робяць вельмі шмат для таго, каб нашы дзеці маглі расці і развівацца, каб кожны чалавек адчуваў сябе ў бяспецы.
Азіраючыся назад, Андрэй Барбашынскі нагадаў удзельнікам сустрэчы пра тое, з чаго пачынаўся шлях нашага незалежнай дзяржавы. За 26 гадоў зроблены вялізны крок наперад ва ўсіх сферах і галінах: будаўніцтве жылля і інфраструктуры, сацыяльнай падтрымцы, стварэнні ўмоў для самарэалізацыі асобы. Будуюцца бальніцы і спартыўныя комплексы, рэстаўруюцца помнікі архітэктуры, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дапамагаюць ствараць імідж Беларусі на міжнароднай арэне.
- Вядома, многія задачы яшчэ трэба ўвасобіць у жыццё, - падкрэсліў Андрэй Станіслававіч. - Намечаны курс трымаць нам з вамі. А таму, робячы 9 жніўня выбар, мы павінны разумець, што вызначаем будучыню сваіх дзяцей.