Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.12.2023

Танцавальны калектыў "Зорачкі" дзіцячага сада № 3 атрымаў чарговую перамогу на сталічнай сцэне

У сярэдзіне снежня ў спісе творчых адкрыццяў і дасягненняў дзіцячага сада № 3 нашага горада дадалося яшчэ адно - танцавальны калектыў "Зорачкі" стаў удзельнікам рэспубліканскага конкурсу па харэаграфіі Dance New Year, які праходзіў у Мінску.

Dance New Year - унікальная маштабная тусоўка для танцораў! Вялікая прафесійная сцэна, святлодыёдны экран з кантэнтам для ўсіх нумароў, светлавое суправаджэнне, крутыя фотазоны, навагодняя вечарынка для ўсіх удзельнікаў з Дзедам Марозам і Снягуркай, падарунак кожнаму - вось што чакала нашых выхаванцаў і іх бацькоў!

Як адзначыла музычны кіраўнік Людміла Паграбнова, з 40 калектываў, якія прынялі ўдзел у фестывалі, «Зорачкі» былі самымі маленькімі. Але дзякуючы неверагоднай працаздольнасці, таленту і актыўнай, крэатыўнай групе падтрымкі сярод бацькоў дзеці сталі лаўрэатамі 2 ступені.

Паездка ў Мінск стала для іх чарговай незабыўнай прыгодай, якая яшчэ больш згуртавала калектыў дзяцей, бацькоў і педагогаў. Чарговая перамога натхніла на новыя ідэі і здзяйсненні.