Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2021

Таццяне Мягковай прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Ашмянскага раёна"

   Сёння, напярэдадні свята, прысвечанага 680-годдзю горада Ашмяны, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Сцяпанаўне Мягковай ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны дакумент аб прысваенні ёй звання "Ганаровы грамадзянін Ашмянскага раёна".
   Таццяна Сцяпанаўна не толькі прымала непасрэдны ўдзел у вызваленні Беларусі, але і ў пасляваенныя гады аддавала сябе аднаўленню мірнага жыцця, патрыятычнаму выхаванню падрастаючых пакаленняў і служэнню людзям нашай зямлі. Пра гэта ў сваёй віншавальнай прамове сказаў старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын.
   Да віншаванняў далучыліся старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч, які ўручыў Таццяне Сцяпанаўне кнігу Уладзіміра Ліхадзедава " Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў гадзіне " і старшыня Ашмянскага раённага Савета ветэранаў Уладзімір Бельчанка.