Па выніках калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама высокімі ўзнагародамі адзначаны Ашмянцы.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама заняў 2 месца ў рэйтынгу другой групы раёнаў па арганізацыі ідэалагічнай работы ў 2022 годзе.
Начальнік аддзела Вольга Шыдлоўская таксама атрымала падзяку абласнога камітэта БРСМ - за стварэнне ўмоў для рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскай вобласці, падтрымку праграм і праектаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».