Пяць жаночых каманд прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па стрытболе сярод жаночых каманд, якія адбыліся на мінулым тыдні.
Першае месца занялі спартсменкі цэнтральнай раённай бальніцы, другое – упраўлення адукацыі, трэцяе — сектара спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама. Прадстаўніцы каманд мясакамбіната і ААТ "Будаўнік" апынуліся менш паспяховымі.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі.