Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.06.2023

У Ашмянах прайшоў першы канцэрт выхаднога дня

На працягу ўсяго лета творчыя калектывы раёна будуць выступаць у горадзе з канцэртамі выхаднога дня, раз у месяц выступленні будуць арганізаваны на Гальшанскім замку.



Пачатак канцэртам даў таленавіты і дружны калектыў Ашмянскай школы мастацтваў. Педагогі і навучэнцы радавалі гараджан сваёй вакальнай і інструментальнай творчасцю.



На пляцоўцы перад Домам культуры знайшлося месца не толькі выканаўцам і гледачам, але і «бібліятэцы на лаўцы», арганізаванай аддзелам абслугоўвання юнага чытача Ашмянскай раённай бібліятэкі.



А ў гарадскім парку, на плошчы размясціліся юныя мастакі-ўдзельнікі пленэра "Малюем гісторыю разам". Тэма пленэра - "Мой родны горад". Алоўкавыя эскізы дзеці зрабілі з натуры некалькі дзён таму, а на пленэры заканчвалі працы — пісалі фарбамі, гуашшу, пастэллю, тушшу, каляровымі алоўкамі. На карцінах юных мастакоў-знаёмыя вуліцы і будынкі Ашмянаў.