Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.12.2021

У Ашмянах праходзіць турнір па дзюдо

   У Ашмянах праходзіць адкрыты турнір Гродзенскай вобласці па дзюдо сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2011-2012 і 2013-2014 года нараджэння. У спаборніцтвах прымаюць удзел сем каманд: з Гродна, Смаргоні, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды, новай Гуты (Гомельская вобласць) і Ашмян.
   Акрамя федэрацыі дзюдо і самба Гродзенскай вобласці, арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Гродзенская абласная арганізацыйная структура БФСТ "Дынама", Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, Ашмянскі раённы выканаўчай камітэт. Сваю лепту ў правядзенне спаборніцтваў ўнёс ААТ «Ашмянскі мясакамбінат».
    Турнір з музычнай назвай "Паланэз" пачаўся пад знакамітую мелодыю Міхаіла Агінскага, якую выканала настаўніца Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Чэрская.
   Ва ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў прынялі ўдзел намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Наталля Станкевіч, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Мацэвіч, старшыня федэрацыі дзюдо па Гродзенскай вобласці Юрый Ляпешка, дырэктар СДЮШАР №3 г. Ліда Мечыслаў Мілюць, галоўны суддзя спаборніцтваў, майстар спорту па самба і дзюдо Юрый Лавейкін, старшыня калегіі суддзяў " Беларуская федэрацыя дзюдо і самба» Сяргей Скамароўскі.
   - Дзюдо не столькі сіла, колькі мастацтва, таму і называецца наш турнір так прыгожа - "Паланэз", - адзначыла ў прывітальным слове намесніца старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч. – Хай ён стане для юных спартсменаў чарговай вяршыняй у спасьціжэньні гэтага віду баявога мастацтва. За тое, што свята маладосці, прыгажосці выдаўцоўя праходзіць сёння на Ашмянскай зямлі, мы ўдзячныя старшыні федэрацыі дзюдо па Гродзенскай вобласці Юрыю Ляпешку. Адкрытае на базе нашай ДЮСШ аддзяленне ўжо заваявала папулярнасць у юных ашмянцаў, якія сёння робяць першыя крокі ў гэтым відзе спорту.
   Новых перамог і дасягненняў пажадаў юным дзюдаістам начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Мацевіч.
   Вынікі першага этапу турніру-спаборніцтваў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2013-2014 года-агучыў суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Анатоль Брухавецкі.
   Прызёры і пераможцы турніру былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і салодкімі прызамі – Ашмянскім пернікам. Спартсменам, якія занялі першае месца, уручаны таксама кубкі і падарункі.
   Бронзу спаборніцтваў заваявалі выхаванцы трэнера Ашмянскай ДЮСШ Максіма Кардэлюка. Яраслаў Мадекша і Данііл шчупак выступалі ў вагавой катэгорыі да 32 кг, Елісей Пугацэвіч у вазе да 38 кг.
   - Хлопцы трэніруюцца толькі тры месяцы. Гэта іх першы ўдзел у спаборніцтвах і першая маленькая перамога, - адзначыў Максім Сяргеевіч. - Галоўнае, што дзецям падабаецца займацца, яны мэтанакіраваныя і актыўныя, таму ўсё ў іх яшчэ наперадзе.
   Атмасферу свята дапамагалі ствараць на турніры работнікі культуры раёна Любоў Шчарбакова, Таццяна Чэрская, Валянціна Гарыд, Канстанцін Яраш. Падсілкавацца паміж стартамі можна было ў гандлёвым пункце Ашмянскага філіяла аблспажыўтаварыства.

Ашмянскі Веснік