Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.08.2021

У Ашмянах пройдзе Міжнародны турнір па гандболе на прызы алімпійскага чэмпіёна Андрэя Барбашынскага

   З 20 па 23 жніўня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Ашмяны пройдзе традыцыйны міжнародны турнір па гандболе на прызы алімпійскага чэмпіёна, ганаровага грамадзяніна г.Ашмяны Андрэя Барбашынскага.
   На гульнявую пляцоўку выйдуць каманды Ашмянаў, Гомеля, СКА «БДУФК», «Машэка» з Магілёва, «Кронан» з Гродна.
   Першая гульня, у якой сустрэнуцца гаспадары з камандай "Кронан", адбудзецца 20 жніўня а 14.00. Урачыстае адкрыццё чэмпіянату-у 15.30.