Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.02.2020

У Ашмянах пройдзе забег на абцасах

7 сакавіка ў Ашмянах пройдзе касцюмаваны забег на абцасах, прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто старэйшыя за 16-ці гадоў. Асноўныя крытэрыі: абутак на абцасе не ніжэй за 5 см, яркі і крэатыўны вобраз.

Дыстанцыя забегу-500м. Старт ад будынка райвыканкама 7 сакавіка ў 10: 00 раніцы.

Арганізатарамі прадугледжана ўзнагароджанне лепшых, у тым ліку за самы незвычайны касцюм і самы высокі абцас.