Бел
У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча адбылося адкрыццё фотавыставы «Сэрцу мілая старонка». Экспазіцыя складаецца са здымкаў трох фатографаў, жанчын, якія надзелены здольнасцю бачыць незвычайнае ў звычайным і глыбока захопленыя стварэннем цікавай карцінкі. Аўтары здымкаў - не абыякавыя да роднага краю людзі. Хтосьці майстар справы, хтосьці-аматар, аднак аб'ядноўвае жанчын адно-любоў да фота. Святлана Муцянская, Алена Апанель, Алена Жасткова – стваральнікі работ, якія сабралі публіку ва ўтульнай выставачнай зале музея.
Больш падрабязна аб выставе чытайце на старонках газеты "Ашмянскі веснік"