Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.12.2021

У Ашмянскім раёне прайшлі выбары ў маладзёжны парламент

   15 снежня ў Гродзенскай вобласці быў абвешчаны адзіным днём выбараў у Моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

   Выбарчая кампанія прайшла ва ўстановах адукацыі вобласці пры вялікай актыўнасці моладзі.

   Як заўважыла Алена Абрамовіч, Куратар моладзевага парламента ў Ашмянскім раёне, які дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, прынялі актыўны ўдзел у ёй і ашмянскія старшакласнікі. Мерапрыемства праходзіла практычна ў такой жа форме, як і рэспубліканскія выбары. На першым этапе адбылося вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты маладзёжнага парламента сярод вучняў IX-X класаў. Падчас правядзення другога этапу – агітацыі – будучыя парламентарыі прэзентавалі аўтарскія праекты. З праграмнымі тэзісамі дэпутатаў выбаршчыкі маглі азнаёміцца на сайтах устаноў адукацыі.

   Завяршальным этапам кампаніі стала галасаванне. Спісы выбаршчыкаў, бюлетэні і спецыяльныя скрыні для іх, падлік галасоў і абвяшчэнне вынікаў-усе гэтыя моманты былі дакладна арганізаваны і прайшлі без збояў.

   У лік лідараў моладзевага руху, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, трапілі Яна Тулька і Ксенія Шыдлоўская, вучаніцы сярэдняй школы № 1 ім. М. М. Гружэўскага, Ангеліна Янушкевіч і Вікторыя Міцкевіч, вучаніцы сярэдняй школы № 3, і арэн Шагінян, вучань КАЛЬЧУНСКАЙ СШ.

   На першым арганізацыйным пасяджэнні абноўленага моладзевага парламента адбудуцца выбары старшыні, а таксама будзе зацверджаны план працы моладзевага фармавання на новы тэрмін.

Ашмянскі Веснік