Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.05.2023

У Ашмянскім раёне праходзіць кірмаш вакансій для моладзі

З 10 гадзін раніцы на базе ДУА «Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» праходзяць сустрэчы наймальнікаў з навучэнцамі каледжа, вучнямі 8-11 класаў устаноў адукацыі Ашмяншчыны.
Як падкрэсліла падчас дыялогавай пляцоўкі Ірына Губарава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама, кірмаш вакансій для моладзі — мерапрыемства, якое дазваляе дапамагчы ў працаўладкаванні выпускнікам навучальных устаноў і навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час.
16 арганізацый раёна заявілі пра гатоўнасць прыняць на працу моладзь. На выбар навучэнцаў было прадастаўлена больш за сотню розных вакансій.
Спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Мамонава і Вольга Розель падчас мерапрыемства індывідуальна знаёмілі тых, хто звярнуўся рабят з сітуацыяй на рынку працы, стратэгіяй пошуку месца працаўладкавання, растлумачвалі пытанні заканадаўства аб занятасці насельніцтва.
У ходзе мерапрыемства былі прадастаўлены розныя варыянты маладзёжнай занятасці: удзел у студэнцкіх атрадах, індывідуальнае працаўладкаванне на свабодныя працоўныя месцы, часовыя дадаткова створаныя працоўныя месцы, арганізаваныя за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Мікіта Стубеда распавёў хлопцам пра спецыфіку ўдзелу ў студатрадаўскім руху.
Ён нацэліў маладзёжную аўдыторыю на плённую працу, пажадаўшы будучым выпускнікам пасля заканчэння навучання на любой ступені прафесійнай адукацыі папоўніць шэрагі працаўнікоў малой радзімы.
Большасць працадаўцаў, якія прымаюць удзел у кірмашы, адзначылі, што шукаюць не проста часовых супрацоўнікаў, а зацікаўлены ў паўнавартасных работніках, якія змогуць затрымацца ў іх у арганізацыі на працяглы тэрмін. Кірмаш вакансій-шырокае кола магчымасцяў для ўсіх, хто знаходзіцца ў пошуках заробку.