У Ашмянскім раёне праходзяць тыдзень нулявога траўматызму і абласны дзень аховы працы. Мерапрыемствы, аб'яднаныя адзіным парадкам дня. Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы – залог забеспячэння правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы", арганізаваны ва ўсіх працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
У гэтыя дні члены камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Ашмянскім райвыканкаме наведалі СУП «Аграмалрай». У сустрэчы з работнікамі сельгасарганізацыі прынялі ўдзел старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Кухарэвіч, памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыя Цярэшка. У размове акцэнт быў зроблены на неабходнасці выканання правілаў аховы працы. Члены камісіі прывялі прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці і агучылі іх асноўныя прычыны.
Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям Ашмянскага раёна ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы мабільная група райвыканкама з удзелам прадстаўнікоў Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, санітарнай службы, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу наведала ферму «Дружба» СУП «Аграгродзі» і малочнатаварны комплекс «Кракоўка» аднайменнай сельгасарганізацыі.
Удзельнікі мабільнай групы асаблівую ўвагу звярталі на бяспеку працы пры правядзенні работ, адпаведнасць абсталявання і працэсаў вытворчасці неабходным патрабаванням, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна - бытавымі памяшканнямі, навучанне бяспечным прыёмам выканання работ, правядзенне інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Звяртала ўвагу мабільная група і на пытанні захавання ў працоўных калектывах працоўнай і вытворчай дысцыпліны, забеспячэнне сваёй бяспекі і бяспекі тых, хто працуе побач.
Кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў, выяўленых падчас наведвання структурных падраздзяленняў сельгасарганізацый.