Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2021

У Ашмянскім раёне стартавала акцыя "Нашы дзеці"

   Вось ужо чвэрць стагоддзя ў Беларусі існуе дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна робіць шчаслівей дзяўчынак і хлапчукоў нашай краіны, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе.
   Маштабны навагодні марафон дабра ў Рэспубліцы стартаваў 14 снежня і будзе доўжыцца цэлы месяц. У дабрачыннай акцыі бяруць удзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў.  Кіраўнікі будуць наведваць дзіцячыя інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйнага навучання, віншуючы дзяцей З Новым годам і Калядамі, уручаючы падарункі і таксама аказваючы дапамогу ў вырашэнні праблем, словам-тварыць добрыя справы і дарыць радасць.
   У Ашмянах старт акцыі быў дадзены з вялікім размахам. У актавай зале СШ №1 сабраліся школьнікі-вучні малодшх класаў, настаўнікі, прадстаўнікі ўлады, раённых структур і грамадскіх аб'яднанняў.
   Павіншаваць дзяцей з надыходзячым новым годам і даць пачатак акцыі ў Ашмянскім раёне прыйшлі старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь", намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Наталля Станкевіч, начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская, дырэктар раённага аддзялення ГА "Беларускі дзіцячы фонд" Ганна Амбражэвіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксей Дэрвіс, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Марына Куліковіч, першы сакратар Ашмянскага РК ГА "БРСМ" Вікторыя Прэцкайла-Місюта, старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі БТЧК Вольга БАРЫСЕНКА, а таксама прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
   Наталля Станкевіч падкрэсліла важнасць акцыі " Нашы дзеці і павіншавала ўсіх з яе стартам:
   - Мы, дзяржаўныя служачыя, неабыякавыя дарослыя павінны дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу, бо Новы год і Каляды – час чараўніцтва і цудаў. Я віншую ўсіх са стартам гэтай выдатнай акцыі і жадаю моцнага здароўя і выканання запаветных жаданняў — - адзначыла Наталля Іосіфаўна.
   Падчас урачыстага мерапрыемства Святлана Баркоўская і Наталля Станкевіч павіншавалі лідара раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Марыну Куліковіч з трыццацігадовым юбілеем арганізацыі і ўручылі ёй кветкі.
   Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы прапанавалі гасцям свята акунуцца ў навагоднюю атмасферу і дапамаглі адчуць сябе героямі казкі. Музычныя нумары, флэш-мобы і добры настрой прысутным дарылі вучні СШ №1 і госці з гарадскіх школ.