Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.05.2021

У Ашмянскім раёне завяршыліся комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі ад НС мірнага і ваеннага часу

   Для фарміраванняў грамадзянскай абароны і шэрагу прадпрыемстваў яны сталі сапраўдным іспытам на ўменне зладжана дзейнічаць у непрадбачаных сітуацыях.
   Фінальная ўступная вучэнняў была самай цяжкай і-відовішчнай. Паводле легенды на тэрыторыі ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" у выніку працы дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка адбыўся падрыў склада захоўвання гатовай прадукцыі. Без вестак прапаўшымі лічацца дзевяць чалавек. У працу першымі ўключаюцца Добраахвотная пажарная і санітарная дружыны прадпрыемства.
   У тушэнні ачага пажару задзейнічаны ўсе падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Следам за разлікамі аварыйна-выратавальнай часткі прыбываю пасты з Навасяд, Гродзяў і Гальшан. Чатыры аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ пацярпелых вязуць у бальніцу і зноў вяртаюцца за чарговымі ахвярамі надзвычайнага здарэння. Да месца выбуху прыбываюць спецыялісты РЭС, газавай службы раёна, работнікі РАУС.
   Паводле задумы асабісты склад РАНС ліквідуе ачаг узгарання больш за 8 гадзін, таму для іх арганізавана гарачае харчаванне, пра якое паклапаціўся філіял аблспажыўтаварыства. І калі самі вучэнні былі ўмоўнымі, то пярловая каша з тушонкай самой што ні на ёсць сапраўднай-духмянай і смачнай!

Ашмянскі Веснік