Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.10.2021

У Ашмянскім райваенкамаце ўручылі падзячныя лісты маці

   Традыцыйна ў Дзень маці ў ваенным камісарыяце адбылося ўшанаванне маці вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу. Падзячнымі лістамі камандзіра вайсковай часткі 7434 былі ўзнагароджаны мама Яна Масальскага-Вольга Іванаўна Масальская і мама Яўгена Кіянко-Алена Феліксаўна Кіянко. У падзячных лістах камандзір вайсковай часці 7434 выказаў Вользе Іванаўне і Алене Феліксаўне словы падзякі за выхаванне іх сыноў як сапраўдных мужчын, таварышаў і патрыётаў Рэспублікі Беларусь.
   Камандаванне ваеннага камісарыята Ашмянскага раёна далучылася да віншаванняў маці, чые сыны зараз стаяць на варце незалежнасці нашай Радзімы, і выказала словы падзякі за годнае выхаванне маладога пакалення.

Віталь КІШКЕЛЬ, начальнік групы прызыву на ваенную службу, маёр.