Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.06.2023

У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Ашмянах прайшоў урачысты мітынг

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Ашмянцы далучыліся да Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Хвіліна маўчання».

Ля брацкай магілы ў гарадскім парку сабраліся прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, духавенства, вайскоўцы, моладзь, каб успомніць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.

- 22 чэрвеня 1941 года — адзін з самых трагічных і журботных дзён у гісторыі нашай краіны. Ранняй раніцай, на досвітку фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Яе авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах і многіх гарадах. Першай удар фашыстаў прыняла беларуская зямля. Сёння па-асабліваму разумееш цану спакойнай летняй раніцы, за якую 82 гады таму стаялі да смерці абаронцы нашых рубяжоў, — звярнуўся да прысутных старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. - За час баявых дзеянняў і нямецкай акупацыі Ашмянская зямля панесла значныя страты. Былі знішчаны поўнасцю або часткова 16 вёсак, расстраляныя 1793 мірныя жыхары, 325 нашых землякоў не вярнуліся з вайны.

Кіраўнік раёна нагадаў, што абавязак усіх нашчадкаў воінаў — пераможцаў-памятаць урокі Вялікай Айчыннай вайны, у якой Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, і перадаваць гэтую памяць маладому пакаленню. Вялікая Айчынная вайна была адным з найцяжэйшых выпрабаванняў, якое з гонарам вытрымалі нашы дзяды і прадзеды. Подзвіг салдата і працаўніка тылу, які каваў Вялікую Перамогу, не забудзецца ніколі.







Лампады з сімвалам памяці - "Вечным агнём" - былі запаленыя ля брацкай магілы і перададзеныя старшыням сельвыканкамаў, дзе ў гэты дзень таксама праходзяць мітынгі.





Хвілінай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу-рэквіема памяць усіх, хто не вярнуўся з франтоў, хто на поле бою і ў тыле набліжаў дзень Вялікай Перамогі.  Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак ля помніка загінулым воінам, пасля чаго быў дадзены Стары велапрабегу «Маршрутамі памяці».