Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2024

У гаспадарках Ашмянскага раёна актыўна вядуцца вясновыя палявыя работы

 Дзякуючы ранняй вясне большасць ужо прыступіла да сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.
Па стане на 24 сакавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 815 га, або 14% плана. У СУП "АграМалРай" сяўба праведзена на 31% запланаваных плошчаў, у КСУП "Прыгранічны"  — на 19%, нарошчваюць тэмпы пасяўной у КСУПи"Кракаўка", "Гальшаны", КРСУП "Эксперыментальная база"Баруны".
Таксама працягваецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу-ўзворванне, закрыццё вільгаці, ўнясенне мінеральных і арганічных угнаенняў. Як адзначыў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі Ашмянскага райвыканкама Сяргей Валіцкі, пад сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавана 2814 гектараў (48% плана).
- Вясна патрабуе ад аграрыяў сабранасці, дысцыпліны і строгага захавання тэхналогій – менавіта цяпер закладваецца аснова будучага ўраджаю. У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна праводзіцца ўвесь спектр веснавых палявых работ: падрыхтоўка глебы пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімых збожжавых культур і азімага рапсу, падкормка калійнымі ўгнаеннямі шматгадовых траў на раллі і палепшаных лугапастбішчавых угоддзяў, унясенне мінеральных угнаенняў пад яравой сяўбу, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад яравой сяўбу, вядзецца сяўба шматгадовых траў на раллі і перазалужэнне лугапастбішчавых угоддзяў, — адзначыў Сяргей Валіцкі.