Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.08.2023

У Граўжышках прайшоў мядовы кірмаш

Па добрай традыцыі работнікі мясцовага аддзела культуры і вольнага часу запрасілі жыхароў Граўжышак і шматлікіх гасцей на свята мёду. Жнівень — самы час аддзячыць пчале за яе работу і ўшанаваць тых, хто збірае карысны прадукт. А таксама і добрая магымасць набыць сабе свежага мядку!

Сённяшняе свята – гэта ўшанаванне не толькі пчаляроў, але і ўсіх руплівых людзей, якія праяўляюць стараннасць у розных прафесіях і розных галінах і ствараюць не толькі ўласны дабрабыт, але ідбаюць пра росквіт роднай зямлі, — адзначыў старшыня Граўжышкоўскага сельвыканкама Пётр Чаплінскі, вітаючы аднавяскоўцаў.



Ксёндз-пробашч Граўжышкоўскай парафіі Павел Раманоўскі пажадаў парафіянам, каб яны ў сваім жыцці ўмела спалучалі працу і адпачынак, і каб жыццё заўсёды было ў радасць. А калі жыць з верай ў Бога, прытрымлівацца Божых запаведзяў і дбаць пра людзей, то кожны дзень будзе менавіта такім – светлым і і плённным. Затым святар асвяціў карысны прадукт.



Граўжышкоўская старонка багата на людзей, якія займаюцца пчалярскай справай. Вядучыя Алена Сальмановіч і Эдвард Булкевіч пад бурныя апладысменты віталі Паўла Буйко, Валерыя Навіцкага і Аляксандру Янч.



Згодна са сцэнарыем з розных вуліц аграгарадка неслі мёд на свята мясцовыя пчолкі. Можна было паласавацца майскім мёдам з вуліцы Савецкай. Грачышны, ліпавы, разнатра’е – знаёмілі з карыснымі якасцямі мёду пчолкі з вуліц Юбілейная, Школьная, Маладзёжная, Зялёная і Навасёлкаўская.

Частавалі вядучыя гасцей свята мёдам ў сотах. А той, хто змог адказаць на нялёгкія пытанні, атрымаў мёд у падарунак.

Настрой узнімалі на мядовым кірмашы музычныя нумары ў выкананні Лізаветы Відзевіч і Архіпа Гардзея, а таксама артыстаў устаноў культуры раёна. Сыпалі дасціпным гумарам Алена Шавель і Станіслава Тамашэвіч.

Весела было на свяце ў Граўжышках і дарослым, і дзецям. Малышы ласаваліся салодкай ватай і папкорнам, выбіралі разам з мамамі і бабулямі розныя цацкі. Дарослыя цікавіліся выставай карцін жыхаркі Шчапанавіч Галіны, якая нясе мастацтва людзям пад псеўданімам Флора.

У гэты дзень у Граўжышках можна было атрымаць асалоду не толькі ад песень і папулярных музычных кампазіцый розных часоў, гульнявой праграмы, але і ад карыснага прадукту, які пчаляры прывезлі на продаж: гэта і мёд розных гатункаў, і прадукты пчалярства.