Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.12.2021

У колькі абыйдзецца ссечаная ў лесе елка?

   Набліжаюцца зімовыя святы. З добрым настроем прыходзяць і новыя клопаты. Пара выбіраць падарункі, абдумваць элементы дэкору ў доме. А што за Новы год без навагодняй елкі? Цяпер шматлікія выкарыстоўваюць штучныя заменнікі, каб не ўдзельнічаць у высечцы лясоў, але колькасць прыхільнікаў жывой і пахкай лясной прыгажуні ў доме ўсё гэтак жа вяліка.
   Як звычайна продаж навагодніх дрэў будзе арганізаваны ў лясніцтвах і на ёлачных кірмашах, дзе купіць іх будзе значна танней, чым незаконна высечы навагоднюю прыгажуню самому ў лесе.
Незаконна ссечанае дрэва будзе каштаваць куды даражэй. За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць-штраф для фізічных асоб да 30 базавых велічынь (да 870 рублёў). Таксама за кожнае незаконна нарыхтаванае дрэва прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю і кошт самога навагодняга дрэва. З мэтай спынення незаконных нарыхтовак елак перад навагоднімі святамі будуць праводзіцца рэйды нашай інспекцыяй і падраздзяленнямі лясгасаў, РАУС.
Купляйце навагоднія дрэвы на ёлачных кірмашах і са спакойным сэрцам Сустракайце Святы.

Дзяніс Чартовіч, намеснік начальніка Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.