Дата абраная невыпадкова: 12 жніўня святкуецца Міжнародны дзень моладзі.
Больш за 500 актывістаў сабраліся ў сталіцы, каб падзяліцца ідэямі і прапановамі па ўдасканаленні самай масавай моладзевай арганізацыі.
Сярод удзельнікаў форуму-першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вікторыя Прэцкайла-Місюта.
Адно з галоўных пытанняў на парадку сустрэчы-прыняцце стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года.
Прывітанне ўдзельнікам 44-га з'езда БРСМ накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: гэта знакавая падзея ў гісторыі арганізацыі, а тры справаздачных года сталі часам рэалізацыі магчымасцяў для сотняў тысяч членаў саюза.
Пасля адкрытых абмеркаванняў вынікаў работы маладзёжнай арганізацыі за тры гады адбылося абраньне новага складу Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ. На пасаду першага сакратара ЦК БРСМ абраны Аляксандр Лук'янаў.